Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.03.2024

Вясёлая Масленіца!

    Далучэнне да народных традыцый з'яўляецца найважнейшым аспектам выхавання духоўнасці, фарміравання сістэмы маральна-эстэтычных і агульначалавечых каштоўнасцяў ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Адным з самых любімых святаў у дашкольнікаў з'яўляецца свята Масленіцы - вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

   Масленіца штогод праводзіцца ў нашым дзіцячым садзе і стала ўжо традыцыйным і любімымі святам для дзяцей. Вось і сёлета 15 сакавіка дзеці сталі ўдзельнікамі святкавання Масленіцы. Для дзяцей дзіцячага сада педагогі зладзілі традыцыйнае гулянне з песнямі і скокамі, з конкурсамі, народнымі гульнямі і забавамі. 

Разделы сайта