Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.06.2023

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў дзіцячым садзе

    Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту - працэс складаны і працяглы. Любоў да блізкіх людзей, да дзіцячага садку, да роднага горада і роднай краіны граюцьь велізарную ролю ў станаўленні асобы дзіцяці.

 Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзяржаўнай адукацыйнай установе "Дзіцячы сад аграгарадка Усход" быў арганізаваны музычны квэст "Мая Радзіма – Беларусь". У пачатку мерапрыемства прагучаў Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь. Дашкольнікі з пачуццём гонару слухалі ўрачыстую музыку. Затым выхаванцы ўсіх узроставых груп выконвалі заданні па станцыях: замацоўвалі веды аб дзяржаўных сімвалах, спявалі беларускія песні, танцавалі беларускія танцы, гулялі ў народныя гульні, расказвалі казкі на беларускай мове, музыцыравалі на дзіцячых музычных інструментах.

 Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Мы, педагогі, спадзяемся, што словы “Радзіма, Айчына” заўсёды будуць выклікаць захапленне і водгук у сэрцах нашых маленькіх патрыётаў.

      

         

Разделы сайта