Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.04.2022

"Гуканне вясны"

   Гуканне вясны – народнае беларускае свята. Згодна з ім лічылася, што калі добра паклікаць вясну, адзначыць яе прыход карагодамі, песнямі, тады і цяплець пачне хутчэй.

  На базе ДАУ "Яслі-сад аг. Усход" Усходаўскі цэнтр культуры і дасуга правёў тэатралізаваную гульнёвую програму "Вясну гукаем, вясну сустракаем!" 

  Дзецi з вялiкiм задавальненнем сустракалi Вясну-красну вясеннiмi карагодамi, народнымi песнямi «Жавароначкi, прыляцiце», «Вясна-красна, ты адкуль прыйшла», гульнямi «Ручаек», «Птушкi ў гняздзечках». Не атрымалася сапсаваць святочны настрой Зиме, якая нечакана з`явiлася на свяце. Па заканчэннi свята выхаванцы ўпрыгожылi елачку на пляцоўку дзицячага сада птушкамi. Вось так весела, ярка і радасна прайшло свята!

Разделы сайта